Але спачатку для іх была арганізавана экскурсія па музеі і адкрытым комплексе. Яны ўсклалі кветкі ля Вечнага агню, ушанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання, пакінулі запіс у кнізе ганаровых гасцей.
Адкрываючы сустрэчу, Аляксей Кушнярэнка падкрэсліў асаблівую значнасць месца правядзення дыялогу:
"Я рады, што ў нас ёсць магчымасць сустрэцца ў гэтым святым для кожнага беларуса месцы. Калі знаходзішся тут, разумееш, як цябе накрываюць эмоцыі, звязаныя з усведамленнем таго, якую цану заплаціў беларускі народ за перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне. Як вынік, сёння мы можам жыць у свабоднай, незалежнай краіне".
Аляксей Кушнарэнка павіншаваў удзельнікаў сустрэчы з надыходзячым Днём Вялікай Перамогі і падкрэсліў значнасць захавання гістарычнай памяці:
"Хатынь — гэта месца, дзе кожны беларус адчувае сувязь з пакаленнем пераможцаў. Мы абавязаны памятаць, якім коштам заваявана наша свабода, і перадаваць гэтую праўду моладзі".
Кіраўнік вобласці падрабязна спыніўся на мерах падтрымкі ветэранаў:
"Сёння ў вобласці пражывае 114 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны; 587 асоб, якія пацярпелі ад наступстваў вайны. Толькі сёлета на падтрымку выдзелена каля 1,5 млн рублёў, больш за 300 чалавек атрымалі дадатковыя віды дапамогі".
Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням патрыятычнага выхавання:
" — Выклікаў вельмі шмат як унутры краіны, так і за яе межамі. І таму мы заўсёды павінны быць на варце традыцыйных каштоўнасцяў, заваяваных нашымі дзядамі і прадзедамі. Бо яшчэ гадоў 30 таму хто б мог падумаць, што нам давядзецца прымаць законапраекты, каб процідзейнічаць фашызму?"
На думку кіраўніка цэнтральнага рэгіёна, сёння ўсё больш з'яўляецца новых рэсурсаў, якія ставяць пад сумненні тыя каштоўнасці, якія спавядаў беларускі народ спакон веку.
— Але ёсць вы з вашым вытворчым, ваенным вопытам, каб гэтую праўду перадаваць з пакалення ў пакаленне, — рэзюмаваў Аляксей Кушнарэнка.
Старшыня Мінскай абласной арганізацыі БСВВА Павел Крэс у сваім выступленні адзначыў:
"У кожным раёне ёсць помнік воінам-інтэрнацыяналістам і патрыятычны клас. Галоўнае - каб вайна не прыйшла зноў. Калі трэба, станем пад сцягі абароны нашай суверэннай Беларусі".
Казімір Чарапкоўскі, які ўзначальвае абласную арганізацыю ветэранаў, распавёў пра работу, якая праводзіцца:
"Шосты год запар выбіраем лепшы ветэранскі падворак. Пераможцам 2024 года стаў 99-гадовы ветэран з Мядзельскага раёна".
Аляксей Кушнарэнка падтрымаў ініцыятыву правядзення балю кадэтаў у Нясвіжскім замку і паабяцаў асабіста наведаць Слуцкае кадэцкае вучылiшча. Таксама было аб'яўлена аб запуску конкурсу на лепшы аграгарадок у рамках Года добраўпарадкавання.
Актывісты і ветэраны літаральна засыпалі кіраўніка цэнтральнага рэгіёну ініцыятывамі і прапановамі, у добрым сэнсе гэтага слова. Большасць з іх датычылася патрыятычнага выхавання маладога пакалення і пераемнасці. Аляксей Кушнарэнка падзякаваў за актыўнасць, неабыякавасць і гатоўнасць увасабляць усё прапанаванае ў жыццё, заручыўшы іх падтрымкай з боку дзяржавы.
Напрыканцы памятнай сустрэчы адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння юбілейных медалёў "80 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў". Гэтай высокай узнагароды былі ўдастоены 24 удзельнікі мерапрыемства - ветэраны і актывісты ветэранскага руху.
Аляксей Кушнарэнка асабіста ўручыў памятныя медалі.
Акрамя таго, кожны з іх атрымаў фатаграфію з мерапрыемства і прадуктовы набор.
У сваю чаргу Аляксею Кушнарэнку дастаўся асаблівы падарунак, зроблены рукамі дзіцяці - удзельніка конкурсу малюнкаў "Нам свет завешчана берагчы".
Мемарыяльны комплекс "Хатынь" чарговы раз стаў месцам, дзе сучаснасць сустракаецца з мінулым, нагадваючы аб важнасці захавання гістарычнай памяці і пераемнасці пакаленняў.