Маршрут памяці працягласцю 5000 км
Экспедыцыя, агульны шлях якой складзе пяць тысяч кіламетраў, пачалася 9 мая ў мемарыяльным комплексе "Саўр-Магіла" Данецкай Народнай Рэспублікі. Першым пунктам маршруту стала Брэсцкая крэпасць-герой - сімвал нязломнай мужнасці, які прыняў першы ўдар вайны ў 1941 годзе. 350-кілаграмовы сцяг са спецыяльнага поліэфірнага шоўку будзе суправаджаць удзельнікаў на ўсім працягу маршруту праз 14 гарадоў Беларусі і Расіі.
Асаблівае значэнне мела наведванне мемарыяльнага комплексу "Курган Славы", дзе ўдзельнікі разгарнулі самы вялікі ў свеце Сцяг Перамогі памерам 35 метраў у вышыню і 65 у даўжыню — як 10-павярховы дом! Гэта грандыёзнае палатно вагой 350 кг стала бачным увасабленнем памяці аб подзвігу.
Суправадзілі Сцяг Перамогі ганаровыя госці: Аляксандр Валошын, Сенатар Расійскай Федэрацыі, Аляксандр Лук'янаў, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Аляксандр Ільясевіч, намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама. Удзельнікі ўсклалі кветкі да манумента, ушанавалі загінуўшых хвілінай маўчання і замацавалі флаг на схілах Кургана.
"Гэта не проста тканіна - гэта наш адказ тым, хто спрабуе сцерці подзвіг продкаў" - кажуць арганізатары.
Пасля Кургана Славы ўдзельнікі экспедыцыі адправіліся ў Лепель, працягваючы свой шлях па месцах баявой славы.