Мемарыялы
Государственный мемориальный комплекс
ХАТЫНЬ
rectangle rectangle-mobile

Міністры абароны Беларусі і Расіі ўшанавалі памяць ахвяр Хатыні

16.05.2025

У рамках рабочага візіту ў Рэспубліку Беларусь Міністр абароны Расійскай Федэрацыі Андрэй Белавусаў наведаў мемарыяльны комплекс "Хатынь". Яго асабіста сустрэў і суправаджаў Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін.

Падчас экскурсіі па адкрытай частцы мемарыяльнага комплексу высокія госці ўсклалі кветкі да помніка "Непакораны чалавек" і "Вечнаму агню", ушанавалі хвілінай маўчання памяць ахвяр вайны – кожнага трэцяга беларуса, які загінуў у гады Вялікай Айчыннай.

Асаблiвая ўвага была нададзена наведванню музея, дзе для дэлегацыі правялі экскурсію. Андрэй Белавусаў пакінуў памятны запіс у Кнізе ганаровых гасцей, падкрэсліўшы значэнне мемарыяла для захавання гістарычнай памяці.

Візіт прайшоў у рамках умацавання саюзніцкіх адносін паміж Беларуссю і Расіяй і стаў яшчэ адным крокам у сумеснай рабоце па супрацьдзеянні спробам фальсіфікацыі гісторыі.

Экспарт: