Гасцям была праведзена экскурсія па мемарыяльным комплексе і музеi. Удзельнікі дэлегацыі з затоеным дыханнем прайшлі па журботнай зямлі Хатыні, дзе кожны кавалак зямлі нагадвае пра трагедыю, якую немагчыма забыць. Яны ўшанавалі памяць мірных жыхароў, спаленых жыўцом, і аддалі даніну павагі кожнаму бязвінна загінуўшаму.
Падчас сустрэчы работнікі мемарыяльнага комплексу распавялі аб супрацоўніцтве з філіялам Бранскага краязнаўчага музея, падкрэсліўшы важнасць сумеснай работы па захаванні гістарычнай праўды. Асаблівая ўвага была ўдзелена віртуальнаму выставачнаму праекту "Трагедыя ў вёсцы Хацунь і акупацыйны рэжым на тэрыторыі Браншчыны". Гэта экспазіцыя была прадстаўлена ў холе музея ў дні святкавання Вялікай Перамогі і знайшла водгук у сэрцах сотняў наведвальнікаў.
У завяршэнне візіту госці пакінулі запіс у Кнізе ганаровых наведвальнікаў. У сваім водзыве яны шчыра і сардэчна выказалі падзяку і павагу ўсім жыхарам Беларусі, работнікам музейнага комплексу і кіраўніцтву Рэспублікі Беларусь — за беражлівае захоўванне памяці, за сумленны і глыбокі аповяд аб страшных старонках гісторыі, за цяпло і адкрытасць.
Гэты візіт стаў яшчэ адным пацвярджэннем таго, што памяць мацнейшая за час. А боль, перажытая народамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, назаўжды аб'ядноўвае сэрцы.