Гэтая лялька раней экспанавалася на "Парадзе лялек" у Ніжнім Ноўгарадзе, які завяршыўся 8 чэрвеня 2025 года, а затым была перададзена ў дар Музею гісторыі беларускага кіно, філіялу Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Менавіта дзякуючы гэтаму дару экспанат стаў даступны і наведвальнікам мемарыяльнага комплексу "Хатынь".
Работа Дар'і Горда ўяўляе сабой глыбокае мастацкае асэнсаванне трагедыі вайны і чалавечага болю, паказаных у фільме "Ідзі і глядзі". У прыкладаемым да экспаната сертыфікаце аўтар распавядае гісторыю стварэння лялькі:
"Гэты фільм-рэквіем застаецца ў памяці на ўсё жыццё і паказвае, як змяняецца хлопчык Флёра пад уздзеяннем перажытага. Жахі вайны пакідаюць свой след не толькі на твары — "вочы - люстэрка душы". Першапачаткова вочы былі блакітныя. Я зрабіла твар з двума бакамі: адзiн паказвае, якім быў хлопчык да вайны, іншы адлюстроўвае твар, якi памяняўся пасля ўсіх пакут, якія перанёс Флёра.
Падстаўка - гэта асобны элемент, яна паказвае, што нам засталося пасля вайны: выпаленая зямля і спалены разам з людзьмі свіран. Вось, што пакідаў пасля сябе фашызм."
Лялька, выкананая з дзіўнай увагай да дэталяў, робiць глыбокае эмацыянальнае ўражанне на наведвальнікаў. Яна становіцца свайго роду нямым сведкам трагедыі, сімвалам болю і страху, перажытых дзецьмі падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Супрацоўнікі мемарыяльнага комплексу "Хатынь" выказваюць шчырую падзяку Музею гісторыі беларускага кіно, філіялу Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, а таксама Дар'і Горда за прадастаўленне гэтага ўнікальнага экспаната, які дазваляе па-новаму зірнуць на падзеі, якія не маюць тэрміну даўнасці.
Выстава "Глядзі і памятай..." працягне сваю работу да 5 жніўня 2025 года. Запрашаем усіх наведаць экспазіцыю і дакрануцца да жывой памяці пра мінулае.