Як патлумачыў узначальваўшы дэлегацыю Ю.А. Чыж, у дзень нараджэння кампаніі было вырашана аддаць даніну памяці ахвярам генацыду на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Супрацоўнікі ТАА "Гандлёвы дом "Прастор" наведалі з экскурсіяй музейную экспазіцыю ў Хатыні і мемарыял пад адкрытым небам. Памяць загінуўшых ушанавалі ўскладаннем кветак.
У водзыве аб наведванні мемарыяльнага комплексу, пакінутым у Кнізе ганаровых наведвальнікаў, Юрый Аляксандравіч адзначыў: "Праз многія гады раны вайны на беларускай зямлі не гояцца. Гэта святое месца не дае нам забыць нашу гісторыю, забыць нашых продкаў... Вечная памяць тым, хто аддаў жыццё за нашу сучаснасць і будучыню".
Самым памятным момантам наведвання мемарыяла для супрацоўнікаў кампаніі "Гандлёвы дом "Прастор" стала пасадка Дрэва Памяці на тэрыторыі Дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу "Хатынь".