Мемарыялы
Государственный мемориальный комплекс
ХАТЫНЬ
rectangle rectangle-mobile

Удзельнікі маладзёжнага патрыятычнага аўтапрабегу "Дарогі славы — наша гісторыя" наведалі Хатынь

18.07.2025

Год 80-годдзя Вялікай Перамогі стаў юбілейным для маладзёжнай патрыятычнай акцыі "Дарогі славы – наша гісторыя". Вось ужо дзясяты раз актывісты адправіліся па гарадах Расіі і Беларусі, каб наведаць музеі баявой славы, брацкія магілы, мемарыяльныя комплексы і ўшанаваць памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.

17 ліпеня 2025 года ўдзельнікі аўтапрабегу "Дарогі славы — наша гісторыя" наведалі Дзяржаўны мемарыяльны комплекс "Хатынь".

Для юных актывістаў была арганізавана экскурсія па комплексе. На мемарыяле ўдзельнікі аўтапрабегу ўсклалі кветкі да Вечнага агню і хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых.

Не пакінула абыякавымі ўдзельнікаў мерапрыемства экспазіцыя музея: "Гэта вельмі моцныя ўражанні. Аўтары дамагліся выніку - тут прапускаеш усё праз душу... Проста балюча. Боль і смутак шчырыя, якія немагчыма падрабіць".

Акцыя, якая стала ўжо традыцыйнай, уносіць значны ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі дзвюх краін, захаванне гістарычнай памяці і ўмацаванне міжрэгіянальных і міждзяржаўных сувязей.

Экспарт: