Мемарыялы
Государственный мемориальный комплекс
ХАТЫНЬ
rectangle rectangle-mobile

На Кургане Славы адкрылася выстава "Мундзір героя"

31.07.2025

Курган Славы - не проста помнік. Гэта сімвал вайсковай доблесці і мужнасці. Словы, высечаныя ў сэрцы Кургана, назаўжды захавалі падзяку пакаленняў за мірнае неба над галавой:
"Арміі Савецкай, Арміі-вызваліцельніцы - слава!"

Менавіта тут, у святым месцы памяці, з 26 ліпеня па 31 жніўня 2025 года, будзе працаваць часовая экспазіцыя "Мундзір героя". Наведвальнікі змогуць убачыць гістарычныя артэфакты з фондаў краязнаўчых музеяў Міншчыны, якія ўзнаўляюць атмасферу тых суровых і гераічных гадоў.

Цэнтральнымі экспанатамі сталі два манекена ў поўным баявым абмундзіраванні - пяхотніка і танкіста Чырвонай Арміі. Гэтыя фігуры нібы ажыўшыя вобразы тых, хто змагаўся да апошняга дзеля нашага жыцця і свабоды. У экспазіцыі прадстаўлена лётная форма даваеннага ўзору, гімнасцёрка і падшлемнік лётчыка, танкавая форма ўзору 1944 года.

Наведвальнікі змогуць убачыць фрэнч Героя Савецкага Саюза Андрэя Валынца і гімнасцёрку партызана Аляксандра Збігнева.

Кожны экспанат - гэта частка вялікай гісторыі. Гэта не проста мундзіры і шынялі, гэта - памяць аб мужнасці, подзвігу, веры ў перамогу. Артэфакты, прадстаўленыя на выставе, даюць адчуць цану свабоды, якую сёння маем мы дзякуючы подзвігу нашых герояў.

Месца правядзення: павільён мемарыяльнага комплексу "Курган Славы". Уваход вольны.

Запрашаем усіх наведаць выставу "Мундзір героя" і пакланіцца памяці тых, хто абараніў Беларусь і ўвесь свет ад нацызму.

Экспарт: