Мемарыялы
Государственный мемориальный комплекс
ХАТЫНЬ
rectangle rectangle-mobile

У "Хатыні" – "За мір"

09.09.2025

7 верасня 2025 года мемарыяльны комплекс "Хатынь" наведалi госці з Брэстчыны. На пытанне супрацоўнікаў комплексу: "Адкуль вы прыехалі?", турысты з гонарам адказвалі: "Мы – за мір"!

Сельскагаспадарчае прадпрыемства "За мір" размешчана ў аграгарадку Страдзеч Брэсцкага раёна. Да вайны ў аграгарадку Страдзеч налічвалася 280 двароў і каля 1500 жыхароў.

У гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Брэсцкага раёна нямецка-фашысцкімі акупантамі было спалена не менш за 3010 домаўладанняў, загінула звыш 7700 мірных грамадзян. Больш за тысячу чалавек былі вывезены ў Германію. У брацкіх магілах Прыбужжа спачывае прах каля 10 тысяч мірных жыхароў і вайскоўцаў, закатаваных і забітых акупантамі.

Страдзеч падзяліў трагічны лёс Хатыні. За гады акупацыі тут было знішчана 212 двароў, забіта 92 мірных жыхара, 22 ураджэнцы вёскі загінулі на франтах Вялікай Айчыннай, адзін – у партызанскім атрадзе.

Але, нягледзячы на трагічныя падзеі, населены пункт адрадзіўся пасля вайны. Сёння ААТ "За мір" - адна з вядучых гаспадарак Брэсцкага раёна, якая спецыялізуецца на вытворчасці, перапрацоўцы і рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі.

Падчас візіту работнікі сельскагаспадарчага прадпрыемства "За мір" з асаблівым трапятаннем і павагай распавядалі аб сваім родным населеным пункце, яго трагічнай гісторыі і помніку, які быў адкрыты на тэрыторыі спаленай вёскі ў канцы ліпеня 2025 года.

Беларусы памятаюць пра трагедыі ваенных гадоў.

Беларусы ўшаноўваюць памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.

Беларусы цэняць жыццё пад мірным небам.

І вельмі сімвалічна, што ў "Хатыні" сёння гучаць словы: "Мы - за мір!"

Экспарт: