Мемарыялы
Государственный мемориальный комплекс
ХАТЫНЬ
rectangle rectangle-mobile

У памяць аб трагічных старонках агульнай гісторыі

12.09.2025

9 верасня 2025 года ў рамках рабочай паездкі ў Рэспубліку Беларусь мемарыяльны комплекс "Хатынь" наведаў намеснік начальніка Упраўлення Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі па дзяржаўнай палітыцы ў гуманітарнай сферы, намеснік старшыні Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства М.П. Аўсіенка. Суправаджалі яго дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі В.Л. Лакіза і намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь В.В. Даніловіч.

Госці наведалі музей з агляднай экскурсіяй, азнаёміліся з інтэрактыўнымі матэрыяламі, што выкарыстоўваюцца ў яго экспазіцыі, прысвечаным падзеям Вялікай Айчыннай вайны.

У сваім водзыве ў Кнізе ганаровых гасцей М.П. Аўсіенка падкрэсліў: "Хатынь – святое месца для кожнага савецкага чалавека!", і выказаў падзяку беларусам "За трапяткое стаўленне да агульнай гісторыі агульнай Айчыны!".

Азнаёміўшыся з элементамі адкрытай часткі мемарыяльнага комплексу, госці ўшанавалі памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, усклалі кветкі і наведалі храм.

Наведванне мемарыяла для М.П.Аўсіенкі прайшло ў рамках запланаванага шэрагу сустрэч з кіраўнікамі органаў улады рэспублікі, беларускіх устаноў навукі і культуры, якія адказваюць за правядзенне дзяржаўнай гістарычнай палітыкі, захаванне гістарычнай памяці.

Мікалай Паўлавіч адзначыў у гутарцы з дырэктарам ДМК "Хатынь" Вільтоўскім Д.С., падводзячы вынікі візіту: "Мы ў адказе за тое, каб цяперашняе і будучыя пакаленні нашых дзяцей і ўнукаў памяталі, якой цаной заваявана шчасце".

Госці выказалі ўдзячнасць дырэктару і калектыву мемарыяла за пастаянную і мэтанакіраваную работу па захаванні праўды аб трагічных і гераічных старонках агульнай гісторыі для народаў Беларусі і Расіі.

Экспарт: