Мемарыялы
Государственный мемориальный комплекс
ХАТЫНЬ
rectangle rectangle-mobile

"Баграціён" на варце гістарычнай памяці

19.09.2025

Студэнцкі атрад "Баграціён" Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка ўжо трэці год у летні перыяд працаваў у Хатыні.

У год 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне дзейнасць членаў гэтага атрада на мемарыяле "Хатынь" была найбольш адказнай. Студэнты зладжана і якасна выконвалі абавязкі музейных наглядчыкаў і экскурсаводаў, актыўна ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы выставачных праектаў і мерапрыемстваў. Натхнёныя асабістым прыкладам сваіх камандзіра і камісара, члены атрада "Баграціён" шчырае імкнуліся ўнесці свой асабісты ўклад у захаванне памяці аб гераічным і трагічным мінулым беларускага народа.

Высокі ўзровень прафесіяналізму і зацікаўленасці студэнтаў атрада, іх паважлівае стаўленне да наведвальнікаў і ўменне знаходзіць падыход да людзей адзначылі ўсе работнікі мемарыяльнага комплексу "Хатынь".

Членам атрада "Баграціён" адрасаваныя словы падзякі, пакінутыя наведвальнікамі ў "Кнізе водзываў", што сведчыць аб высокай ацэнцы іх самаадданай працы.

Праца студэнцкага атрада "Баграціён" у Хатыні – важная лепта ў захаванне гістарычнай памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны.

Экспарт: