Мемарыялы
Государственный мемориальный комплекс
ХАТЫНЬ
rectangle rectangle-mobile

Кадэты Саюзнай дзяржавы ў Хатыні

25.09.2025

З 9 па 29 верасня 2025 года ва ўстанове адукацыі "Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр "Зубраня" праходзіць грамадзянска-патрыятычная кадэцкай змена навучэнцаў Саюзнай дзяржавы "За гонар Айчыны!".

25 верасня 2025 года ўдзельнікі змены наведалі мемарыяльны комплекс "Хатынь".

Для кадэтаў з Беларусі і Расіі была арганізавана экскурсія па музеі і адкрытай частцы мемарыяльнага комплексу. На мемарыяле ўдзельнікі змены ўшанавалі хвілінай маўчання памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.

Кадэцкая змена не толькі ўмацоўвае сувязі паміж установамі адукацыі Беларусі і Расіі, стварае ўмовы для падрыхтоўкі маладога пакалення да служэння Айчыне, але і ўносіць уклад у патрыятычнае выхаванне і захаванне гістарычнай памяці.

Экспарт: