Маршрут ахоплівае пяць гарадоў Расіі і Беларусі — Маскву, Брэст, Мінск, Санкт-Пецярбург і Валгаград. Першыя прыпынкі медыятура — Масква і Брэст — сталі для ўдзельнікаў магчымасцю ўбачыць месцы, дзе яны змаглі дакрануцца да жывой гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
"Журналісты краін СНД змогуць наведаць па-сапраўднаму святыя месцы", — адзначыла дырэктар Дэпартамента інфармацыі і друку МЗС Расіі Марыя Захарава на прэс-канферэнцыі ў ТАСС, прысвечанай старту праекта. Гэтыя словы набылі асаблівую сілу 19 верасня 2025 года, калі дэлегацыя наведала мемарыяльны комплекс "Хатынь".
Многія журналісты прызналіся, што слёзы самі наварочваліся на вочы, а разам з тым узнікала жаданне прывезці сюды сваіх дзяцей, каб яны таксама ўбачылі і зразумелі, якой цаной заваяваны мiр. "Тут час спыняецца, і сэрца баліць за ўсіх, хто загінуў", — падзяліліся прадстаўнікі СМІ.
У кнізе ганаровых гасцей журналісты пакінулі водгук пра наведванне мемарыяла і музея, выказаўшы падзяку за магчымасць дакрануцца да гісторыі, якая аб'ядноўвае народы і нагадвае пра каштоўнасць чалавечага жыцця.
Міжнародны медыятур "Дарогамі Перамогі" арганізаваны ТАСС пры садзейнічанні МЗС Беларусі і інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА.
Фотаматэрыялы: БелТА