Пасля экскурсіі кіраўнік дэлегацыі, палкоўнік Аун Чжо У, выказаў глыбокія спачуванні беларускаму народу, адзначыўшы, што памяць аб такіх трагедыях аб'ядноўвае народы, якія перажылі жахі вайны. Ён падкрэсліў, што ў гады Другой сусветнай вайны М'янма таксама перажыла цяжкія выпрабаванні: краіна знаходзілася пад акупацыяй тры гады і стала арэнай бязлітасных баёў паміж сіламі саюзнікаў і Японіі. Перыяд японскай акупацыі суправаджаўся вялікімі стратамі сярод мірнага насельніцтва — каля 200 тысяч чалавек. На тэрыторыі М'янмы існавалі канцлагеры, дзе пакутавалі людзі.
Палкоўнік Аун Чжо У падзякаваў супрацоўнікам мемарыяльнага комплексу за змястоўную экскурсію і выказаў удзячнасць за беражлівыя адносіны да памяці ахвяр вайны. У завяршэнне візіту ён запрасіў беларускі бок наведаць М'янму, каб азнаёміцца з гісторыяй і памятнымі месцамі сваёй краіны.
Наведванне мемарыяла стала важным крокам у развіцці міжнародных сувязяў і ўмацаванні ўзаемаразумення паміж народамі Беларусі і М'янмы, якія аб'ядноўвае імкненне захаваць гістарычную праўду.
Фота: Павел Матусевіч, "Ваяр"