Мемарыялы
Государственный мемориальный комплекс
ХАТЫНЬ
rectangle rectangle-mobile

"Хатынь" на III Форуме Саюзнай дзяржавы "Расія і Беларусь: агульная гісторыя, агульны лёс"

14.11.2025

З 12 па 15 лістапада 2025 года ў Мінску праходзіць III Форум Саюзнай дзяржавы "Расія і Беларусь: агульная гісторыя, агульны лёс". Арганізатарамі гэтага міжнароднага мерапрыемства выступілі Інстытут гісторыі НАН Беларусі, Цэнтр міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства асветы Расійскай Федэрацыі, фонд "Гістарычная памяць" пры падтрымцы Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.

13 лістапада 2025 года ў рамках работы тэматычнай секцыі, прысвечанай традыцыям і перспектывам супрацоўніцтва музеяў дзвюх дзяржаў, на форуме выступілі прадстаўнікі Дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу "Хатынь". Дырэктар мемарыяла Д.С. Вільтоўскі і галоўны захавальнік фондаў З.У. Рзаева асвятлілі ролю мемарыяльнага комплексу "Хатынь" у захаванні гістарычнай памяці.

- Гістарычная памяць - гэта духоўны стрыжань нашых нацый. Захаванне гістарычнай памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны - гэта наш агульны ўклад у мірную будучыню. Менавіта з гэтай мэтай мы, прадстаўнікі брацкіх народаў, аб'ядноўваем свае намаганні ў супрацьстаянні фальсіфікацыям. Урокі гісторыі ў нас агульныя, памяць агульная і боль агульны. Мемарыяльны комплекс "Хатынь" стаў сімвалам страшных трагедый, якія адбываліся ў тысячах савецкіх вёсак у гады Вялікай Айчыннай вайны. Больш за паўстагоддзя ён вучыць нас шанаваць і берагчы мір, абараняць суверэнітэт і незалежнасць нашых дзяржаў, выхоўваць моладзь у духу павагі да гісторыі. Толькі разам, у плённым супрацоўніцтве мы зможам захаваць памяць аб агульных старонках гісторыі і перадаць маладому пакаленню, - адзначыў дырэктар комплексу.

Праграма форуму ўключае пяць тэматычных секцый, прысвечаных актуальным пытанням расійска-беларускага супрацоўніцтва ў галіне захавання гістарычнай памяці і процідзеяння фальсіфікацыі гісторыі, духоўна-маральнага выхавання маладога пакалення, гісторыка-прававой ацэнкі нацысцкага генацыду ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама вывучэння, захавання і выкарыстання археалагічнай спадчыны.

Дадзены беларуска-расійскі форум садзейнічае фарміраванню адзіных падыходаў да асвятлення падзей Вялікай Айчыннай вайны і захаванню агульнай гістарычнай памяці з дапамогай умацавання прафесійных сувязей.

Крыніца: Soyuz.by, historyrussia.org, belta.by

Экспарт: