У рамках мерапрыемства дэлегацыя дырэктараў музеяў Мінскай вобласці на чале з першым намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення культуры Мінскага аблвыканкама Таццянай Мікалаеўнай Хмель наведала мемарыяльны комплекс "Курган Славы".
У ходзе візіту абмеркавалі сучасныя метады работы комплексу і яго важную ролю ў патрыятычным выхаванні насельніцтва. Удзельнікі мерапрыемства ўсклалі кветкі ля падножжа мемарыяла ў знак памяці і павагі да подзвігу народа.
Пасля наведвання "Кургана Славы" дэлегацыя накіравалася ў мемарыяльны комплекс "Хатынь", дзе кіраўнікі музейных устаноў абмеркавалі формы арганізацыі экскурсійнага абслугоўвання, а таксама пазнаёміліся з маркетынгавай стратэгіяй і метадамі прасоўвання музейнай установы.
Для ўдзельнікаў мерапрыемства была праведзена экскурсія па музеі. Госці ўсклалі кветкі і ўшанавалі памяць ахвяр генацыду ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Асаблівым момантам стала наведванне храма на тэрыторыі мемарыяла.
Абласны семінар стаў важнай пляцоўкай для абмену вопытам і выпрацоўкі новых ідэй па развіцці музейнай справы ў Мінскай вобласці.