У рамках прафарыентацыйнага мерапрыемства адбылася сустрэча з дырэктарам мемарыяльнага комплексу "Хатынь" Д.С. Вільтоўскім. Дзмітрый Сяргеевіч падрабязна распавёў аб дзейнасці мемарыяла і яго філіялаў. Госці мелі магчымасць даведацца аб напрамках работы кожнага аддзела ўстановы.
Для студэнтаў была праведзена экскурсія па тэрыторыі мемарыяла і музейнай экспазіцыі. Госці ўшанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, усклаўшы кветкі на тэрыторыі комплексу.
Дадзенае мерапрыемства стала важным этапам у прафесійнай арыентацыі студэнтаў, а таксама магчымасцю дакрануцца да трагічных старонак гісторыі роднай краіны.