Мемарыяльны комплекс "Хатынь" з'яўляецца знакавым сімвалам пакут беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэта месца памяці, дзе размешчаны адзіныя ў свеце могілкі вёсак, а ў памяць аб ахвярах фашысцкага тэрору гарыць Вечны агонь. Унікальная экспазіцыя музея перадае атмасферу страху і болю, якія адчувалі жыхары акупаванай Беларусі.
У ходзе візіту госці ўшанавалі памяць мірных жыхароў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, усклаўшы кветкі да скульптуры Няскоранага чалавека і да Вечнага агню.
Для дэлегацыі была арганізавана экскурсія па тэрыторыі мемарыяла і музею.
У завяршэнне візіту прынцэса Амана пакінула водзыў у Кнізе ганаровых гасцей, выказаўшы ўдзячнасць за магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй і памяццю беларускага народа.
Гэты візіт умацаваў культурныя і адукацыйныя сувязі паміж Беларуссю і Султанатам Аман і падкрэсліў важнасць захавання гістарычнай памяці як асновы для ўзаемаразумення і супрацоўніцтва.