Мемарыялы
Государственный мемориальный комплекс
ХАТЫНЬ
rectangle rectangle-mobile

Светлая і добрая традыцыя ў "Хатыні"

20.01.2026

Кожны год у мемарыяльным комплексе "Хатынь" у дзень вялікага свята Хрышчэння Гасподняга здзяйсняецца малітоўнае богаслужэнне ля старадаўняй іконы Божай Маці "Знак". Гэтая светлая і добрая традыцыя напаўняе прастору музея асаблівым духоўным сэнсам, злучаючы памяць, веру і надзею.

20 студзеня 2026 года настаяцель храма ў гонар Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў мемарыяльным комплексе "Хатынь" протаіерэй Павел Яцуковіч здзейсніў асвячэнне будынка музея і ўзнёс малітвы аб здароўі ўсіх супрацоўнікаў комплексу. Малебен прайшоў перад старадаўнім абразом — гістарычным і духоўным скарбам музея.

З моманту адкрыцця музея абраз Божай Маці "Знак" займае ганаровае месца ў першай зале, сустракаючы наведвальнікаў як ціхі, але глыбокі сімвал веры і надзеі. Яна нібы злучае мінулае і сучаснасць, нагадваючы пра тое, што нават у самых трагічных старонках гісторыі заўсёды застаецца месца святлу і духоўнаму адраджэнню.

Штогадовы вадохрышчанскі малебен ля іконы "Знак" нагадвае пра духоўныя карані, важнасць захавання гістарычнай памяці і неабходнасці беражліва захоўваць мір у сэрцах людзей.

Ад усёй душы віншуем усіх са святам Вадохрышча і жадаем міру, дабра, душэўнага цяпла і Божай дапамогі ва ўсіх добрых справах!

Экспарт: