Мемарыялы
Государственный мемориальный комплекс
ХАТЫНЬ
rectangle rectangle-mobile

Інфармацыйная сустрэча адбылася ў Хатыні

09.02.2026

8 лютага 2026 года на базе Дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу "Хатынь" прайшла інфармацыйная сустрэча "Дзейнасць мемарыяльнага комплексу "Хатынь" і яго філіялаў як турыстычных аб'ектаў. Асаблівасці і спецыфіка работы". Мэтавай аўдыторыяй мерапрыемства, арганізаванага сумесна з Нацыянальным агенцтвам па турызме, сталі слухачы курсаў экскурсаводаў, гідаў-перакладчыкаў, кіраўнікоў турыстычных груп.

У рамках сустрэчы ўдзельнікі азнаёміліся з мемарыяламі і іх экспазіцыямі, даведаліся гісторыю іх стварэння. Супрацоўнікі ДМК "Хатынь" пазнаёмілі слухачоў з метадычнымі асаблівасцямі правядзення экскурсій на аб'ектах з рознымі катэгорыямі наведвальнікаў.

Асаблівая ўвага была ўдзелена захаванню будучымі экскурсаводамі, гідамі-перакладчыкамі і кіраўнікамі турыстычных груп дзеючых у Рэспубліцы Беларусь нарматыўных прававых актаў, якія рэгламентуюць работу ў турыстычнай сферы і ў сферы культуры. Падрабязна былі разгледжаны правілы наведвання мемарыялаў, а таксама нормы артыкула 186 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, згодна з якiм, правам правядзення экскурсій на тэрыторыі мемарыяльных комплексаў валодаюць выключна штатныя супрацоўнікі музейных устаноў, а таксама юрыдычныя наступствы парушэння нормаў заканадаўства.

Такія штогадовыя сустрэчы, якія сталі ўжо традыцыйнымі, дзякуючы сваёй практыка-арыентаванасці, садзейнічаюць прафесійнаму станаўленню слухачоў курсаў і ўносяць уклад у развіццё турыстычнай сферы краіны.

Экспарт: