Мемарыялы
Государственный мемориальный комплекс
ХАТЫНЬ
rectangle rectangle-mobile

Каштоўны падарунак пра абаронцаў Айчыны

20.02.2026

19 лютага 2026 года ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Дню абаронцы Айчыны, старшыня маладзёжнага савета цэнтральнага апарата Росрэестр і прафсаюза работнікаў сферы зямлі і нерухомасці Расійскай Федэрацыі Агзамхаджаеў Юсуп Акрамавіч, а таксама член Маладзёжнага савета ППК "Роскадастр" Емяльянава Анастасія Паўлаўна перадалі ў дар мемарыяльнаму комплексу "Хатынь" унікальнае выданне "Iмёны герояў на карце Расіі".

Зборнік "Iмёны герояў на карце Расіі" падрыхтаваны Федэральнай службай дзяржаўнай рэгістрацыі, кадастра і картаграфіі сумесна з ППК "Роскадастр" РФ. У выданне ўвайшлі звесткі больш чым пра 30 геаграфічных аб'ектаў Расійскай Федэрацыі, названых у гонар герояў Вялікай Айчыннай вайны і герояў Расіі.

Кніга змяшчае біяграфіі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і нашых сучаснікаў, чыімі імёнамі названы горы, бухты, вуліцы і іншыя геаграфічныя аб'екты. Асаблівую каштоўнасць выданню надаюць картаграфічныя матэрыялы, гістарычныя даведкі і афіцыйныя дакументы аб прысваенні найменняў.

Адным з герояў зборніка з'яўляецца ўраджэнец Беларусі — савецкі военачальнік, генерал арміі, двойчы Герой Савецкага Саюза Іосіф Іракліевіч Гусакоўскі. Яго імем названы падводны геаграфічны аб'ект у межах эканамічнай зоны Расійскай Федэрацыі ў Баранцавым моры.

Падобныя ініцыятывы маюць вялікае значэнне для захавання гістарычнай памяці пра выдатных абаронцаў Айчыны і ўносяць уклад у справу патрыятычнага выхавання маладога пакалення і захавання памяці аб трагічных старонках гісторыі ваенных гадоў.

Экспарт: