Для вучняў дзяржаўнай установы адукацыі "Карэнская сярэдняя школа Лагойскага раёна" была праведзена лекцыя "Эмацыйная прастора "Хатыні", падчас якой школьнікі пабывалі на віртуальнай экскурсіі па музеі, які адкрыўся ў сакавіку 2023 года, даведаліся абноўленыя дадзеныя па крымінальнай справе аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ўспомнілі пра трагічныя падзеі, якія здарыліся ў Хатыні ў сакавіку 1943 года.
У дзяржаўнай установе адукацыі "Сярэдняя школа №1 горада Лагойска" супрацоўнікі мемарыяльнага комплексу сустрэліся з вучнямі 7 класа. У рамках інфармацыйнай гадзіны "Хатынь" – святыня нацыянальнай памяці" школьнікі пагрузіліся ў мінулае Лагойшчыны, даведаліся пра шматвяковую гісторыю вёскі Хатынь, пра трагічны лёс яе жыхароў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Асаблівая ўвага была ўдзелена тэме страчанага дзяцінства. Навучэнцам распавялі пра дзяцей, якія перажылі жахі вайны і пра тое, што трэба абавязкова шанаваць мір і берагчы памяць пра тых, хто загінуў у імя нашай будучыні.
Падобныя лекцыйныя мерапрыемствы накіраваны на захаванне гістарычнай памяці і выхаванне патрыятызму. Праз развіццё цікавасці да гісторыі сваёй краіны і народа, з дапамогай пазнання яе трагічных старонак маладому пакаленню прышчапляецца імкненне захаваць памяць аб ваенных падзеях, каб ніколі не дапусціць іх паўтарэння.