З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся старшыня Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта Мікалай Мікалаевіч Карповіч. У ходзе пленарнага пасяджэння былі разгледжаны вынікі работы сферы за 2025 год і вызначаны задачы на бягучы 2026 год. З дакладамі выступілі: начальнік галоўнага ўпраўлення культуры Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Ала Канстанцінаўна Шахоцька, першы намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Генадзьевіч Шляхцін, намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Іосіфавіч Ільясевіч.
У рамках калегіі прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лепшых устаноў культуры і спецыялістаў Мінскай вобласці, якія дэманструюць поспехі ў рэалізацыі розных праектаў і дасягнулі высокіх прафесійных вынікаў у рабоце.
Так, Дзяржаўны мемарыяльны комплекс "Хатынь" прызнаны лепшай установай культуры абласнога падпарадкавання Мінскай вобласці па выніках работы за 2025 год.
Таксама, за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у развіццё сферы культуры Мінскай вобласці Ганаровай граматай была ўзнагароджана юрысконсульт ДМК "Хатынь" Марцінчык Святлана Мікалаеўна.
Віншуем калектыў установы з заслужанымі ўзнагародамі і жадаем далейшых поспехаў!