Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел: Алег Шандаровіч – першы намеснік старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь; Ігар Фядотаў – кіраўнік аддзела прапагандысцкай і агітацыйнай работы ўпраўлення грамадска-палітычнай работы Следчага камітэта Расійскай Федэрацыі; Ірына Куляшова – дырэктар Бранскага дзяржаўнага краязнаўчага музея; Дзмітрый Вільтоўскі – дырэктар ДМК "Хатынь"; протаіерэй Павел Яцуковіч – настаяцель храма ў гонар Нараджэння Прасвятой Багародзіцы; курсанты і прадстаўнiкi сілавых ведамстваў дзвюх краін.
Выставачны праект прысвечаны трагедыі савецкіх ваеннапалонных і мірнага насельніцтва, якія загінулі ў Дулагу-142 у Бранску. На выставе прадстаўлены асабістыя рэчы вязняў, фатаграфіі і дакументы, якія распавядаюць пра зверствы гітлераўцаў.
Пасля цырымоніі адкрыцця выставы ўдзельнікі мерапрыемства азнаёміліся з тэрыторыяй комплексу і музейнай экспазіцыяй, усклалі кветкі да помніка "Непакораны чалавек" і Вечнага агню, ушанавалі хвілінай маўчання ўсіх ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Госці наведалі храм Нараджэння Прасвятой Багародзіцы, дзе запалілі свечкі — сімвал вечнай памяці.
Памятныя мерапрыемствы аб'ядналі прадстаўнікоў двух брацкіх народаў у іх місіі па захаванні гістарычнай праўды аб агульным гераічным мінулым.