Мемарыялы
Государственный мемориальный комплекс
ХАТЫНЬ
rectangle rectangle-mobile

Удзельнікі XIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі наведалі мемарыяльны комплекс "Курган Славы"

26.06.2026

25 чэрвеня 2026 года ў рамках XIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі на тэрыторыі мемарыяльнага комплекса "Курган Славы" прайшла цырымонія ўскладання кветак.

Удзел у памятным мітынгу прынялі намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Наталля Якубіцкая, старшыня Камітэта Савета Федэрацыі па федэратыўнаму ўладкаванню, рэгіянальнай палітыцы, мясцовым самакіраванні і справах поўначы Андрэй Шаўчэнка.

Цырымонія пачалася з выканання дзяржаўных гімнаў Беларусі і Расіі — сімвала нашай агульнай гісторыі і моцнага саюза.

У знак глыбокай павагі да подзвігу абаронцаў Айчыны госці ўшанавалі памяць герояў Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання.

Сярод ганаровых гасцей на мерапрыемстве прысутнічаў Старшыня Заканадаўчага Сходу Ніжагародскай вобласці Яўген Люлiн.

"Напярэдадні такой значнай для нашых краін падзеі, як Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, мы перш за ўсё ўспамінаем пра агульную гісторыю, пра вялікі подзвіг нашых народаў. Мы схіляемся перад пакаленнем пераможцаў, якія адстаялі мір на нашай зямлі. Ускладаючы кветкі да мемарыяла "Курган Славы", мы аддаём даніну павагі ўсім, хто змагаўся за свабоду і незалежнасць. Наш святы абавязак —захоўваць гэтую памяць і перадаваць яе моладзі. Менавіта на такіх духоўных скрэпах і будуецца наша адзінства, якое сёння як ніколі важна для ўмацавання Саюзнай дзяржавы", — адзначыў Яўген Люлін.

Гэты дзень яшчэ раз нагадаў: адзінства нашых краін непарыўна звязана з агульнай гісторыяй і памяццю аб тых, хто падарыў нам мірнае неба. Мы не маем права забываць мінулае, бо менавіта яно вызначае нашу агульную будучыню.

Экспарт: