Мемарыялы
Государственный мемориальный комплекс
ХАТЫНЬ
rectangle rectangle-mobile

Новае кафэ адкрылася на Кургане Славы!

26.06.2026

25 чэрвеня 2026 года на тэрыторыі мемарыяльнага комплекса "Курган Славы" пасля маштабнай рэканструкцыі адкрылася новае кафэ "Ля Кургана"!

На мерапрыемстве з нагоды адкрыцця кафэ прысутнічалі старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксей Іванавіч Кушнарэнка, работнікі аблвыканкама, члены Савета старэйшын.

- Кафэ, узведзенае ў бягучым годзе ў рамках сёмай чаргі рэканструкцыі мемарыяльнага комплекса "Курган Славы", выканана ў стылістыцы 1960-х гадоў. Інтэр'ер і меню аб'екта аднаўляюць атмасферу адпаведнай эпохі. Мастацкае афармленне ўключае дэкаратыўнае пано, візуальна адсылаючае да Кальца Славы, размешчанага ля падножжа чатырох штыкоў - сімвалаў франтоў, якія вызвалялі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў летам 1944 года. Асаблівае месца ў інтэр'еры займаюць архіўныя фатаграфіі, якія дакументуюць ключавыя гістарычныя падзеі, якія праходзілі на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу, што дазваляе наведвальнікам глыбей пагрузіцца ў гісторыю аб'екта - распавёў дырэктар мемарыяльнага комплекса "Хатынь" Дзмітрый Вільтоўскі.

Падчас размовы з журналістамі Аляксей Кушнарэнка патлумачыў, чаму старт работы кафэ быў дадзены менавіта 25 чэрвеня, у першы дзень работы XIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

- Бо 60 гадоў таму і пачалося будаўніцтва мемарыяльнага комплекса "Курган Славы", у аснову якога ляглі жмені зямлі з месцаў бітваў Вялікай Айчыннай вайны, сёння размешчаных на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. А таксама гарадоў-герояў, месца гібелі вядомага ўраджэнца Масквы, Героя Савецкага Саюза Мікалая Гастэлы, які здзейсніў свой подзвіг на беларускай зямлі пад Маладзечнам.

Наведвальнікі могуць ацаніць атмасферу

Калі прыязджаць?

Ацаніць, ці атрымалася ў архітэктараў перадаць атмасферу 60-70-х гадоў, можа кожны: кафэ "Ля Кургана" будзе працаваць з 10:00 да 22:00 кожны дзень, акрамя панядзелка.

Экспарт: