Мемарыялы
Государственный мемориальный комплекс
ХАТЫНЬ
rectangle rectangle-mobile

У мемарыяльным комплексе "Хатынь" адбылося адкрыццё выставы "Вайна вачыма дзяцей"

29.05.2026

29 мая 2026 года ў музеі мемарыяльнага комплекса "Хатынь" адкрылася выстава, якая расказвае пра трагедыю спаленай карнікамі вёскі і пра яе маленькіх жыхароў. У цэнтры ўвагі работа кінастудыі "Беларусьфільм" — анімацыйная стужка "Хатынь — няскораная вёска" з альманаха "Мемарыяльныя комплексы Беларусі-2".

Дадзены праект студыі "Беларусьфільм" дазволіў зірнуць на страшную трагедыю вачыма дзяцей.

Карціну прадставілі яе стваральнікі: рэжысёр Аляксандр Ленкін і мастак-пастаноўшчык Наталля Зіноўева.

Выстава і паказ мультфільма выклікалі моцныя эмоцыі і дапамаглі гледачам глыбей зразумець цану міру і важнасць захавання памяці. Такія мерапрыемствы — важны крок у выхаванні патрыятызму і гуманнасці ў падрастаючага пакалення.

Фота: Мінская праўда

Экспарт: