Мерапрыемства арганізавана Беларускай праваслаўнай царквой, Міністэрствам спорту, Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам.
Урачыстае завяршэнне велапрабегу прайшло 13 чэрвеня 2026 года ў Хатыні.
Госці змаглі азнаёміцца з гісторыяй мемарыяла падчас экскурсій па тэрыторыі комплекса і музея. Каля Вечнага агню была здзейснена паніхіда аб спачынку нявінна забітых. Затым да прысутных звярнуліся мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Патрыяршы Экзарх Беларусі Веніямін і міністр спорту Сяргей Кавальчук. Апошні адзначыў, што, арганізоўваючы велапрабегі, мы паказваем свету, што трэба заставацца міралюбнай краінай:
- Лепш свае эмоцыі і пачуцці выказваць на спартыўных пляцоўках. Жадаю ўсім нам мірнага неба, каб над нашымі галовамі свяціла яснае сонца і такіх жудасных падзей у нашай краіне больш ніколі не было.
Пасля ўскладання кветак прадстаўнікамі ўсіх абласцей у царкве Раства Прасвятой Багародзіцы была здзейсненая малітва.
У рамках мерапрыемства ва ўрачыстай абстаноўцы дырэктар ДМК "Хатынь" Дзмітрый Вільтоўскі ўручыў кнігу пра Хатынь міністру спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Сяргею Кавальчуку і Мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі Веніяміну.
Фота: logoysk.by