Мемарыялы
Государственный мемориальный комплекс
ХАТЫНЬ
rectangle rectangle-mobile

На Кургане Славы адбылася ўрачыстая прысяга новага папаўнення ратавальнікаў Мінскай вобласці

28.07.2026

25 ліпеня Беларусь адзначыла прафесійнае свята - Дзень пажарнай службы, свята тых, хто штодня рызыкуе жыццём дзеля выратавання іншых.

У рамках святкавання Дня пажарнай службы 28 ліпеня 2026 года на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу "Курган Славы" адбылася ўрачыстая прысяга новага папаўнення ратавальнікаў. Сёння пяцьдзясят дзевяць навабранцаў, у тым ліку дзевяць дзяўчат, далі клятву, пацьвердзіўшы сваю гатоўнасьць быць на варце бяспекі краіны.

На ўрачыстым мерапрыемстве прысутнічалі начальнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Лапановіч, экс-начальнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Аляксандр Шылак, дзеючыя ратавальнікі, родныя і блізкія навабранцаў. Пад урачыстыя гукі маршу ганаровая варта пранесла сцяг і харугву Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.

- Прысяга - гэта не проста словы, гэта глыбокі адбітак на сэрцы. Гэтая клятва, якую вы далі самім сабе, сваёй дзяржаве і кожнаму грамадзяніну нашай Радзімы, дзеля якога гатовыя рызыкаваць сваім жыццём. Вы - той шчыт, тая надзея, тая нябачная сіла, якая прыходзіць на дапамогу ў самую цяжкую хвіліну, калі яе менш за ўсё чакаюць. Памятаеце пра гэта заўсёды. Сёння вы сталі часткай адной вялікай і дружнай сям'і ратавальнікаў. Сям'і, дзе кожны гатовы прыйсці на дапамогу брату па зброі ў любую хвіліну. Ваш шлях - цяжкі і адказны. Але памятайце: стаўце перад сабой максімальна складаныя і амбіцыйныя мэты, не бойцеся цяжкасцяў і ідзіце толькі наперад. Дэвіз нашага міністэрства: "Прафесіяналізм. Адвага. Гонар"». Я жадаю, каб гэтыя словы вы пранеслі праз усё жыццё, - звярнуўся да навабранцаў начальнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Лапановіч.

Сённяшні дзень стаў пачаткам новага этапу ў жыцці маладых ратавальнікаў. Мы віншуем новае папаўненне Мінскага абласнога ўпраўлення МНС і жадаем поспехаў у выкананні важнай місіі - служэння Айчыне!

Экспарт: