Мемарыялы
Государственный мемориальный комплекс
ХАТЫНЬ
rectangle rectangle-mobile

Дэлегацыя Арабскага парламента наведала мемарыяльны комплекс "Хатынь"

21.07.2026

21 ліпеня 2026 года адбыўся знакавы візіт дэлегацыі Арабскага парламента ў мемарыяльны комплекс "Хатынь". Групу высокапастаўленых гасцей узначаліў старшыня Арабскага парламента Мухамед Ахмед Аль-Ямахі.

Для членаў дэлегацыі была арганізавана экскурсія па музеі і тэрыторыі мемарыяльнага комплексу. Госці змаглі азнаёміцца з дакументальнымі сведчаннямі і рэчавымі доказамі злачынстваў, учыненых на гэтай зямлі гітлераўцамі.

У рамках афіцыйнай часткі мерапрыемства дырэктар Дзяржаўнага мемарыяльнага комплекса "Хатынь" Дзмітрый Вільтоўскі правёў сустрэчу з дэлегацыяй. У завяршэнне візіту, у знак прызнання важнасці захавання гістарычнай памяці, Дзмітрый Вільтоўскі ўручыў старшыні Арабскага парламента Мухамеду Ахмеду Аль-Ямахі памятны сувенір.

Падобныя візіты пацвярджаюць: памяць аб трагедыі вайны не мае межаў, а захаванне гістарычнай праўды — гэта агульная задача ўсяго чалавецтва.

Экспарт: