Мемарыялы
Государственный мемориальный комплекс
ХАТЫНЬ
rectangle rectangle-mobile

Дэлегацыя Грузіі наведала мемарыяльны комплекс "Хатынь"

12.08.2026

12 жніўня 2026 года ў рамках рабочага візіту ў Беларусь дэлегацыя Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя і сельскай гаспадаркі Грузіі на чале з кіраўніком Нацыянальнага ляснога агенцтва Грузіі Бесiкам Амiранашвiлi наведала Дзяржаўны мемарыяльны комплекс "Хатынь". У складзе дэлегацыі — 14 прадстаўнікоў ляснога ведамства Грузіі. Суправаджаў гасцей прадстаўнік Лагойскага лясгаса.

Для гасцей была праведзена экскурсія па музеі і тэрыторыі мемарыяла. Асаблівую цікавасць і эмацыйны водгук выклікалі экспанаты, якія распавядаюць пра зверствы фашыстаў супраць мірнага насельніцтва, а таксама матэрыялы аб візітах замежных дэлегацый у Хатынь.

У ходзе экскурсіі быў абмеркаваны ўклад грузінскага народа ў перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне. Таксама прадстаўнікі дэлегацыі распытвалі, як у Мінску ўвекавечана памяць аб іх земляках у прыватнасці аб Гвішыяні — грузіне, які праявіў гераізм ужо ў мірны час.

Завяршылася сустрэча ўскладаннем кветак да Вечнага агню, у якім прынялі ўдзел усе члены дэлегацыі.

Такія сустрэчы пацвярджаюць, што памяць пра вайну і подзвіг абаронцаў Айчыны аб'ядноўваюць народы.

Экспарт: