Мемарыялы
Государственный мемориальный комплекс
ХАТЫНЬ
rectangle rectangle-mobile

У Дзень народнага адзінства прадстаўнікі АПК наведалі Курган Славы

18.09.2026

17 верасня 2026 года, у рамках рэспубліканскага маладзёжнага форуму "У адзінстве – наша сіла, у працы – наша будучыня!", прымеркаванага да Дня народнага адзінства, члены Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу наведалі мемарыяльны комплекс "Курган Славы".

Для ўдзельнікаў мерапрыемства была арганізавана экскурсія па тэрыторыі мемарыяльнага комплекса. Госці азнаёміліся з гісторыяй экспанатаў музея ваеннай тэхнікі пад адкрытым небам, даведаліся аб аперацыі "Баграціён", падзеях "Мінскага катла" і аб тым, як ствараўся велічны Курган Славы.

Пасля экскурсіі госці ўшанавалі памяць загінуўшых і ўсклалі кветкі да падножжа Кургана.

Ушанаванне памяці загінуўшых герояў - наш святы абавязак. Такія мерапрыемствы дапамагаюць нам усвядоміць каштоўнасць міру і адзінства, якія мы павінны берагчы і прымнажаць у сваёй штодзённай працы на карысць любімай Беларусі!

Экспарт: