Гістарычны кантэкст свята:
- У 1921 годзе згодна з Рыжскім мірным дагаворам амаль палова тэрыторыі сучаснай Беларусі адышла іншай дзяржаве. Пасля чаго амаль дваццаць гадоў гэтыя землі знаходзіліся пад польскім кіраваннем.
- 17 верасня 1939 года ва ўмовах Другой сусветнай вайны савецкія войскі ўвайшлі на тэрыторыю ўсходніх раёнаў Польшчы і занялі шэраг гарадоў Заходняй Беларусі.
А ўжо 14 лістапада 1939 года Заходняя Беларусь была афіцыйна ўключана ў склад БССР - Ініцыятыва заснавання Дня народнага адзінства з'явілася ў лютым 2021 года. Афіцыйна свята было ўстаноўлена 7 чэрвеня 2021 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
У гэты дзень жадаем вам міру, узаемаразумення, душэўнага цяпла і дабрабыту. Са святам!