Мемарыялы
Государственный мемориальный комплекс
ХАТЫНЬ
rectangle rectangle-mobile

Абласны педагагічны форум устаноў адукацыі сферы культуры Мінскай вобласці прайшоў у Слуцку

08.09.2026

8 верасня 2026 года ў Слуцку адбыўся абласны педагагічны форум устаноў адукацыі сферы культуры Мінскай вобласці з удзелам начальніка аддзела ўстаноў адукацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Марыны Юркевіч, начальніка галоўнага ўпраўлення культуры Мінаблвыканкама Алы Шахоцькі, старшыні Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Сяргея Крысенкі.

Удзельнікі мерапрыемства ўсклалі кветкі да Вечнага агню на мемарыяльным комплексе ў Слуцку, наведалі краязнаўчы музей, раённы цэнтр народнай творчасці, дзіцячую школу мастацтваў. Для маладых спецыялістаў прайшла дыялогавая пляцоўка.

У Слуцкім гарадскім Доме культуры адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання педагогаў і работнікаў сферы культуры.

Ганаровымі граматамі за актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў у рамках XIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі былі ўзнагароджаны: дырэктар ДМК "Хатынь" Дзмітрый Вільтоўскі, загадчык сектара музейнай камунікацыі ДМК "Хатынь" Лізавета Андрэева.

Завяршыла форум канцэртная праграма народнага аркестра рускіх народных інструментаў настаўнікаў Слуцкай дзіцячай школы мастацтваў.

Віншуем калектыў установы з заслужанымі ўзнагародамі і жадаем далейшых поспехаў!

Экспарт: