Мемарыялы
Государственный мемориальный комплекс
ХАТЫНЬ
rectangle rectangle-mobile

У Маладзечне адбылося абласное свята, дзе ўзнагародзілі супрацоўнікаў ДМК "Хатынь"

13.10.2026

13 кастрычніка 2026 года ў Палацы культуры горада Маладзечна адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае людзям, чыя праца дапамагае развіваць культурнае жыццё краіны.

Свята аб'яднала работнікаў устаноў культуры, творчыя калектывы і ганаровых гасцей. Для многіх гэта мерапрыемства стала не толькі магчымасцю сустрэцца з калегамі, але і падставай адзначыць важнасць працы людзей, якія штодня дораць натхненне і веды, прымнажаючы традыцыі і захоўваючы культуру беларускага народа.

У рамках свята адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання. Сярод адзначаных узнагародамі - супрацоўнікі ДМК !Хатынь", чыя штодзённая праца накіраваная на захаванне гістарычнай памяці.

Віншуем усіх работнікаў культуры са святам і жадаем новых творчых дасягненняў!

Экспарт: