У іх ліку Італія, Германія, Турцыя, ЗША, Расія, Малдова, Казахстан і іншыя. Мерапрыемства праходзіць пад дэвізам "Беларусь – наша любімая маці". Мэта фестывалю заключаецца ў папулярызацыі беларускай культуры сярод беларусаў з усяго свету. Праграма фестывалю ўключае ў сябе канцэрты, выставы, майстар-класы, выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці, жывапісу, фотаработ, твораў народных майстроў Беларусі, наведванне сталічных музеяў і спектакляў Вялікага тэатра, а таксама паездкі па знакавых мясцінах Беларусі.
Падчас экскурсіі па музеі і адкрытай тэрыторыі мемарыяла госці даведаліся аб трагедыі Хатыні і ўсяго савецкага народа ў ваенны час.
У памяць аб загінуўшых савецкіх грамадзянах удзельнікі дэлегацыі ўсклалі кветкі да падножжа Непакоранага чалавека.