Мемарыялы
Государственный мемориальный комплекс
ХАТЫНЬ
rectangle rectangle-mobile

Дэлегацыя Узбекістана ўшанавала памяць герояў, усклаўшы кветкі ля падножжа Кургана Славы

14.10.2026

14 кастрычніка 2026 года член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая і член Камітэта Сената Олій Мажліса Рэспублікі Узбекістан па судова-прававых пытаннях і супрацьдзеянні карупцыі Зумрад Бекатава наведалі мемарыяльны комплекс "Курган Славы".

Ганаровыя госці прыбылі, каб аддаць даніну памяці загінуўшым у баях за незалежнасць нашай краіны і ўскласці кветкі да падножжа манумента.

—Мы шмат гаворым аб захаванні гістарычнай памяці, аб тым, што нашы дзяды і прадзеды пралівалі кроў за нашу мірную, свабодную будучыню, — адзначыла Наталля Якубіцкая. — Наша госця з Узбекістана не засталася абыякавай да гэтых традыцый і шчыра выказала жаданне наведаць месцы баявой славы і памяці нашага народа.

Гэты візіт сімвалізуе моцную сувязь паміж народамі, павагу да агульнай гісторыі і прызнанне подзвігу савецкіх салдат, якія цаной свайго жыцця наблізілі Вялікую Перамогу. Прадстаўнікі Беларусі і Узбекістана разам схілілі галовы перад веліччу народнага подзвігу, падкрэсліўшы, што памяць пра вайну не мае межаў і нацыянальнасцяў.

Пакуль мы памятаем, подзвіг нашых продкаў застаецца несмяротным!

Экспарт: