Пра гэта паведаміў Прэзідэнт падчас свайго навагодняга звароту. Падрабязнасцi паведамiлi ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы сказаў, што наступная пяцігодка ў рэспубліцы будзе пяцігодкай якасці. І кожны яе год прысвяцяць аднаму з найважнейшых напрамкаў.
- Пачнём з года добраўпарадкавання краіны. Мэтай добраўпарадкавання нашай Беларусі стане павышэнне якасці жыцця людзей, - абвясціў Прэзідэнт.