Государственный мемориальный комплекс
ХАТЫНЬ
rectangle rectangle-mobile
fire
Мемарыялы

Царква Нараджэння Прасвятой Багародзіцы

22 сакавіка 2025 года ў 8.00 адбудзецца літургія і памінальная літыя

Хатынь і ў яе ваколіцах жылі людзі розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў. Згодна з дакументамі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі да сярэдзіны 16 ст. тэрыторыя в. Хатынь і іншых вёсак (Губа, Слагавішча) належала татарам. У 1551 г. гэтыя землі былі выкупленыя ў татараў Мінскім старастам і Смаленскім ваяводам У. Тышкевічам. У 1566 г. пры размежаванні Лагойск, Слагавішчы, Хатынь і інш. былі аднесены да віленскага каталіцкага капітула. У тых жа дакументах Хатынь названая вёскай, г.зн. месцам, маючым храм або капліцу.

Паводле генеральнай візітацыі (праверцы) 1763 г. Хатынь уваходзіла ў парафія грэка-каталіцкай царквы св. Мікалая Лагойскага дэканата.

Пры праверках 1806 і 1819 гг. у Хатыні зарэгістраваныя могілкі і грэка-каталіцкая царква Нараджэння Дзевы Марыі. Царква была асвечана 6 лістапада 1794 г.

Побач з царквой стаяла званіца на чатырох слупах, пакрытая дранкай, з трыма званамі вагой 50, 30 і 23 фунта (прыблізна 22,7, 13,6 і 10,4 кг). Асобнага святара не было, бо не мелася для яго ўласнага памяшкання.

Пасля ліквідацыі ў 1839 г. уніі і пераходу грэка-каталікоў у праваслаўе, у 1861 г. у кліравай ведамасці Лагойскай Праабражэнскай царквы зафіксавана драўляная праваслаўная царква Раства Багародзіцы ў Хатыні. Прыхаджыне - 25 мужчын і 25 жанчын. Царква Праабражэнскага прыходу згадваецца яшчэ ў 1894 г. Час і прычына разбурэння царквы ў дакументах не адлюстраваны. Сведка знішчэння в. Хатынь нацыстамі 22 сакавіка 1943 года У.А. Жалабковіч паказваў, што драўляная царква ў Хатыні згарэла летам 1943 года.

У красавіку 2022 г. падчас рэспубліканскага суботніка Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка сказаў: "І вось яна [царква] тут, на гэтым пагорку, проста просіцца, каб мы аднавілі яе, гэтую душэўную драўляную цэркаўку. Пахадзіўшы, людзі тут змогуць зайсці ў царкву, паставіць свечку". Праз некалькі месяцаў пачалося будаўніцтва царквы.

18 сакавіка 2023 года, у суботу сёміцы 3-й Вялікага посту, дзень памінання памерлых, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў асвячэнне храма ў гонар Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў мемарыяльным комплексе "Хатынь", а затым узначаліў у новаасвячоным храме першую Боскую літургію.

Настаяцель храма – протаіерэй Павел Яцуковіч.

Царква Нараджэння Прасвятой Багародзіцы

Расклад набажэнстваў у храме ў гонар Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў ДУ "Дзяржаўны мемарыяльны комплекс Хатынь".

Храм адкрыты штодня з 10.00 да 17.00 (Выхадны - панядзелак)

22 сакавіка ў 8.00 - Літургія і памінальная літыя;

13 красавіка - храм зачынены;

17-20 красавіка - храм зачынены;

26 красавіка ў 10.00 - Літургія;

29 красавіка - храм зачынены;

24 мая ў 10.00 – Літургія, малебен, паніхіда;

29 мая – храм зачынены;

8 чэрвеня - храм зачынены;

28 чэрвеня ў 10.00 – Літургія, малебен, паніхіда.


Настаяцель храма - протаіерэй Павел Яцуковіч

Нумар мабільнага: 8 029 939 71 13

Інстаграм: knyaz_vladimirskii_hram

Экскурсіi

Экскурсійнае абслугоўванне ажыццяўляецца толькі музейнымі работнікамі МК «Хатынь»!