Мемарыялы
Государственный мемориальный комплекс
ХАТЫНЬ
rectangle rectangle-mobile

19 чэрвеня 2026 года ў мемарыяльным комплексе "Дальва" ў дзень 82-й гадавіны трагедыі вёскі ўшанавалі памяць загінуўшых

19.06.2026

Сёння спаўняецца 82 гады з дня страшнай трагедыі беларускай вёскі, якая паўтарыла лёс Хатыні. Раніцай 19 чэрвеня 1944 года вёску акружылі нямецка-фашысцкія захопнікі. Усіх жыхароў сагналі ў дом Васіля Кухаронка, які быў на ўскраіне, і падпалілі яго. У полымі пажару загінулі 44 чалавекі: 29 дзяцей, 13 жанчын і 2 мужчын. Самаму старэйшаму з загінуўшых было 80 гадоў. А самаму малодшаму - 2 гады. З 29 дзяцей спалены 17 дзяўчынак і 12 хлопчыкаў. З іх 19 не было яшчэ і 10 гадоў.

Ініцыятарам работ па ўвекавечанні трагедыі ў Дальве быў Мікалай Пятровіч Гірыловіч, які ўсё жыццё прысвяціў захаванню памяці аб аднавяскоўцах. У 1955 годзе на месцы брацкай магілы з парэшткамі жыхароў былой вёскі быў пастаўлены помнік. У 1963 годзе яго замянілі на абеліск з пяціканцовай зоркай. А ў 1972 годзе ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце абвясцілі конкурс на лепшы праект помніка вёсцы Дальва. Пераможцам стаў трэцякурснік аддзялення скульптуры мастацкага факультэта, выхаванец народнага мастака Беларусі скульптара Андрэя Бембеля - Уладзімір Церабун.

Кожны год 19 чэрвеня прадстаўнікі ўлады, грамадскіх арганізацый, ветэраны, моладзь, родныя адзінага ацалелага жыхара вёскі Дальва, наведваюць мемарыяльны комплекс, каб ушанаваць памяць загінуўшых.

19 чэрвеня 2026 года памятныя мерапрыемствы пачаліся з раённага велапрабегу, у якім прынялі ўдзел навучэнцы з Плешчаніцкай сярэдняй школы №1 і Акалоўскай сярэдняй школы. Пасля яго заканчэння адбыўся мітынг-рэквіем.

Сярод удзельнікаў мерапрыемства - старшыня Лагойскага райвыканкама Сяргей Зубель, старшыня савета ветэранаў "Белтэлерадыёкампаніі" Георгій Молчан, сваякі Мікалая Гірыловіча, для якіх трагедыя Дальвы стала асабістым болем.

Памяць пра Дальву - гэта напамін пра каштоўнасць мiру.

Фота: Мінская праўда

Экспарт: