Сёння спаўняецца 82 гады з дня страшнай трагедыі беларускай вёскі, якая паўтарыла лёс Хатыні. Раніцай 19 чэрвеня 1944 года вёску акружылі нямецка-фашысцкія захопнікі. Усіх жыхароў сагналі ў дом Васіля Кухаронка, які быў на ўскраіне, і падпалілі яго. У полымі пажару загінулі 44 чалавекі: 29 дзяцей, 13 жанчын і 2 мужчын. Самаму старэйшаму з загінуўшых было 80 гадоў. А самаму малодшаму - 2 гады. З 29 дзяцей спалены 17 дзяўчынак і 12 хлопчыкаў. З іх 19 не было яшчэ і 10 гадоў.
Дадзеная рэспубліканская акцыя заклікана папулярызаваць унутраны турызм і адкрыць беларусам і гасцям краіны ўсю разнастайнасць турыстычных магчымасцяў.
12 красавіка 2024 года на тэрыторыі нашага філіяла, мемарыяльнага комплексу "Дальва", супрацоўнікі апарата Дэпартамента аховы разам з ахоўнікамі прысталічча і выхаванцамі ваенна-патрыятычнага класа "Пугач" прынялі ўдзел у рэспубліканскай добраахвотнай акцыі "Аднавім лясы разам!". Узначаліў калектыў аднадумцаў кіраўнік ахоўнага ведамства генерал-маёр міліцыі Аляксандр Шэпелеў.