12 жніўня 2026 года ў рамках рабочага візіту ў Беларусь дэлегацыя Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя і сельскай гаспадаркі Грузіі на чале з кіраўніком Нацыянальнага ляснога агенцтва Грузіі Бесiкам Амiранашвiлi наведала Дзяржаўны мемарыяльны комплекс "Хатынь". У складзе дэлегацыі — 14 прадстаўнікоў ляснога ведамства Грузіі. Суправаджаў гасцей прадстаўнік Лагойскага лясгаса.
21 жніўня 2026 года адбылося падвядзенне вынікаў супрацоўніцтва БДПУ ім. Максіма Танка і ДМК "Хатынь".
21 ліпеня 2026 года адбыўся знакавы візіт дэлегацыі Арабскага парламента ў мемарыяльны комплекс "Хатынь". Групу высокапастаўленых гасцей узначаліў старшыня Арабскага парламента Мухамед Ахмед Аль-Ямахі.
24 ліпеня 2026 года ў мемарыяльным комплексе "Хатынь" адбылася знакавая падзея — адкрыццё выставы, прымеркаванай да 90-годдзя з дня нараджэння выдатнага архітэктара і аднаго з аўтараў "Хатыні" — Леаніда Мендзелевіча Левіна.
26 ліпеня 2026 года ў рамках афіцыйнага візіту дэлегацыі Калужскай вобласці ў Рэспубліку Беларусь адбыўся візіт прадстаўнікоў рэгіёна ў мемарыяльны комплекс "Хатынь".
Да 90-годдзя з дня нараджэння Леаніда Мендзелевіча Левіна
У перыяд з 8 па 13 чэрвеня 2026 года ў Беларусі адбыўся рэспубліканскі веласіпедны прабег, прысвечаны перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне і памяці Сабора Беларускіх святых. Мемарыяльны комплекс "Хатынь" стаў канчатковым пунктам маршруту памяці для больш за чатыры сотні веласіпедыстаў з розных куткоў краіны: Брэста, Горак, Ліды, Светлагорска, Полацка і Мінска.
У Беларусі 9-10 чэрвеня праходзіць візіт Старшыні Вярхоўнага Суда Расiі Ігара Краснова. Праграмай знаходжання дэлегацыі прадугледжваюцца сустрэча са старшынёй Вярхоўнага Суда Беларусі Андрэем Шведам, падпісанне мемарандума аб узаемаразуменні і супрацоўніцтве паміж вярхоўнымі судамі абедзвюх краін, абмеркаванне ўкаранення IT-тэхналогій у крымінальнае судаводства, а таксама наведванне Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора, комплекса Храма-помніка ў гонар Усіх Святых, мемарыяльнага комплекса "Хатынь" і ўрочышча "Іванаўшчына" – месца пахавання масавага расстрэлу мірных жыхароў.
29 мая 2026 года ў музеі мемарыяльнага комплекса "Хатынь" адкрылася выстава, якая расказвае пра трагедыю спаленай карнікамі вёскі і пра яе маленькіх жыхароў. У цэнтры ўвагі работа кінастудыі "Беларусьфільм" — анімацыйная стужка "Хатынь — няскораная вёска" з альманаха "Мемарыяльныя комплексы Беларусі-2".
25 чэрвеня 2026 года ў мемарыяле пабывалі прадстаўнікі гандлёвых палат дзвюх дзяржаў на чале са старшынёй Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаілам Мятлікавым і прэзідэнтам Гандлёва-прамысловай палаты Расійскай Федэрацыі Сяргеем Катырыным.