З 3 па 7 снежня 2025 года ў рамках рэспубліканскай акцыі да Дня інвалідаў мемарыяльныя комплексы "Хатынь" і "Курган Славы" прапануюць бясплатныя экскурсіі для людзей з інваліднасцю па тэрыторыі і музейнай экспазіцыі.
25 лістапада 2025 года адбыўся абласны семінар дырэктараў дзяржаўных музеяў Мінскай вобласці "Экспазіцыйна-выставачная і культурна-асветніцкая дзейнасць музеяў: форма, падыходы, метады".
Сёння ў Заслаўі пройдзе сустрэча старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта А.I. Кушнарэнкі з маладымі спецыялістамі, якія прыбылі на першае працоўнае месца ва ўстановы і арганізацыі Мінскай вобласці ў 2025 годзе.
Год 80-годдзя Вялікай Перамогі стаў юбілейным для мотапарада "H.O.G. Rally Minsk". Вось ужо дзясяты раз у дзень горада Мінска свята байкераў збірае сяброў з розных краін.
Курган Славы - не проста помнік. Гэта сімвал вайсковай доблесці і мужнасці. Словы, высечаныя ў сэрцы Кургана, назаўжды захавалі падзяку пакаленняў за мірнае неба над галавой:
"Арміі Савецкай, Арміі-вызваліцельніцы - слава!"
26-27 ліпеня 2025 года на Кургане Славы сваімі дзіўнымі вырабамі і смачнай прадукцыяй гасцей пацешаць майстры са Смалявіцкага, Салігорскага, Старадарожскага і Уздзенскага раёнаў!
Сёння, 3 ліпеня, у Дзень Незалежнасці, ля падножжа Кургана Славы адбылася цырымонія ўскладання вянкоў і кветак у гонар подзвігу герояў Вялікай Айчыннай вайны.
Курган Славы ў Дзень Незалежнасці здзівіць гасцей маштабнымі выставамі, гістарычнай відэапраекцыяй і маляўнічым феерверкам.
14 і 15 чэрвеня мемарыяльны комплекс "Курган Славы" запрашае гасцей на ўнікальныя выставы, падрыхтаваныя Капыльскім, Валожынскім, Дзяржынскім і Клецкім раёнамі.
31 мая 2025 года на мемарыяльным комплексе "Курган Славы" быў дадзены старт XI абласному велапрабегу работнікаў і ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Мінскай вобласці, а таксама членаў іх сем'яў, прымеркаванаму да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.