Мемарыялы
Государственный мемориальный комплекс
ХАТЫНЬ
rectangle rectangle-mobile

Паказваць змесціва па тэгу: Хатынь

Акцыя "Дзень з сям'ёй у музеі" ў мемарыяльным комплексе "Хатынь"

17.10.2026

18 кастрычніка 2026 года ў рамках рэспубліканскага Тыдня бацькоўскай любові мемарыяльны комплекс "Хатынь" праводзіць спецыяльную акцыю для наведвальнікаў музея.

Дэлегацыя Камуністычнай партыі Чэхіі і Маравіі наведала мемарыяльныя комплексы "Хатынь" і "Курган Славы"

22.10.2026

22 кастрычніка 2026 года ў рамках візіту ў Рэспубліку Беларусь мемарыяльныя комплексы "Хатынь" і "Курган Славы" наведала дэлегацыя Камуністычнай партыі Чэхіі і Маравіі на чале са Старшынёй Камуністычнай партыі Чэхіі і Маравіі Раманам Роўнам.

У музеі мемарыяльнага комплекса "Хатынь" адкрылася выстава "У яе вачах - лёс народа"

30.10.2026

30 кастрычніка 2026 г. у ДМК "Хатынь" адбылося адкрыццё выставы, прымеркаванай да 80-годдзя мастака Святаслава Федарэнкі і Года беларускай жанчыны.

"У яе вачах — лёс народа": у мемарыяльным комплексе "Хатынь" адкрыецца выстава да 80-годдзя мастака Святаслава Федарэнкі

28.10.2026

30 кастрычніка 2026 года ў холе музея мемарыяльнага комплекса "Хатынь" адкрыецца выстава твораў беларускага мастака Святаслава Мікалаевіча Федарэнкі "У яе вачах — лёс народа". Экспазіцыя прымеркавана да 80-годдзя з дня нараджэння майстра і Года беларускай жанчыны.

У "Хатыні" адбудзецца адкрыццё выставы "Хацунь і Хатынь - сімвалы трагедыі брацкіх народаў"

23.10.2026

23 кастрычніка 2026 года ў мемарыяльным комплексе "Хатынь" адкрываецца сумесная віртуальная выстава мемарыяльнага комплекса "Хатынь" і Бранскага дзяржаўнага краязнаўчага музея.

22 верасня 2026 года дэлегацыя Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Таджыкістан наведала мемарыяльны комплекс "Хатынь"

22.09.2026

Для гасцей была арганізавана экскурсія па музеі і адкрытай тэрыторыі мемарыяла. Падчас экскурсіі членам дэлегацыі расказалі пра трагедыю беларускага народа, а таксама пра ўклад воінаў Таджыкістана ў вызваленне нашай краіны і героя-таджыка Дамула Азізава, чыё імя ўвекавечана ў Беларусі.

23 верасня 2026 года ўдзельнікі грамадзянска-патрыятычнай змены лагера "Зубраня" "За гонар Айчыны" наведалі ДМК "Хатынь"

23.09.2026

Для дзяцей правялі экскурсію па адкрытай тэрыторыі і музею мемарыяльнага комплекса, падчас якой яны даведаліся аб трагедыі вёскі Хатынь. А пасля экскурсіі ўдзельнікі дэлегацый усклалі кветкі ў памяць аб усіх загінуўшых за гады Вялікай Айчыннай вайны.

26 верасня 2026 года мемарыяльны комплекс "Хатынь" наведала дэлегацыя V Фестывалю мастацтваў беларусаў свету

26.09.2026

Фестываль мастацтваў беларусаў свету праходзіць у Мінску з 22 па 27 верасня. Ён аб'яднаў 250 прадстаўнікоў беларускіх грамадскіх аб'яднанняў замежжа з 13 краін.

Дэлегацыя Грузіі наведала мемарыяльны комплекс "Хатынь"

12.08.2026

12 жніўня 2026 года ў рамках рабочага візіту ў Беларусь дэлегацыя Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя і сельскай гаспадаркі Грузіі на чале з кіраўніком Нацыянальнага ляснога агенцтва Грузіі Бесiкам Амiранашвiлi наведала Дзяржаўны мемарыяльны комплекс "Хатынь". У складзе дэлегацыі — 14 прадстаўнікоў ляснога ведамства Грузіі. Суправаджаў гасцей прадстаўнік Лагойскага лясгаса.

Захоўваючы памяць: БДПУ ім. М. Танка і ДМК "Хатынь" падвялі вынікі супрацоўніцтва

21.08.2026

21 жніўня 2026 года адбылося падвядзенне вынікаў супрацоўніцтва БДПУ ім. Максіма Танка і ДМК "Хатынь".