

На базе Дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу "Хатынь" сумесна з Нацыянальным агенцтвам па турызме прайшла інфармацыйная сустрэча для экскурсаводаў, гідаў-перакладчыкаў і кіраўнікоў турыстычных груп. Мерапрыемства было накіравана на азнаямленне ўдзельнікаў з дзейнасцю мемарыяльнага комплекса "Хатынь" і яго філіялаў МК "Дальва" і МК "Курган Славы" як турыстычных аб'ектаў, пра асаблівасці і спецыфіку іх работы.
8 лютага, у Дзень юнага героя-антыфашыста выхаванцы ваенна-патрыятычнага клуба "Гонар" сумесна з бацькамі і супрацоўнікамі РУУС Ленінскага раёна г. Мінска наведалі мемарыяльны комплекс "Хатынь". Гэта памятнае месца, якое сімвалізуе трагедыю мірнага насельніцтва, стала важнай кропкай у патрыятычным выхаванні моладзі.
Бясплатнае асяроддзе для навучэнцаў у Дзяржаўным мемарыяльным комплексе "Хатынь"
25 студзеня 2025 года мемарыяльны комплекс "Хатынь" наведалі дэлегацыі з Узбекістана і Кыргызстана, якія складаюцца з прадстаўнікоў Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэферэндумаў у складзе:
25 студзеня 2025 года мемарыяльны комплекс "Хатынь" наведала дэлегацыя Расійскай Федэрацыі на чале са старшынёй Цэнтральнай выбарчай камісіі Расійскай Федэрацыі Элай Аляксандраўнай Памфілавай.
25 студзеня, у рамках афіцыйнага візіту дэлегацыі маладых парламентарыяў з Расійскай Федэрацыі пад эгідай падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве з Маладзёжным саветам пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь, было ўключана наведванне гісторыка-культурных аб'ектаў нашай краіны. Паездка ў Хатынь стала кульмінацыяй у экскурсійнай праграме.
Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту быў зацверджаны 1 лістапада 2005 года Генеральнай Асамблеяй ААН. Дата 27-га студзеня была абрана не выпадкова. Менавіта ў гэты дзень савецкія войскі вызвалілі самы буйны лагер смерці Асвенцым-Біркенаў (Польшча), які, па афіцыйных дадзеных забраў жыцці 1,4 млн людзей (па дадзеных Савецкага гісторыка Г.Д. Камкова - 4 млн), 1,1 млн з якіх - яўрэі.
23 студзеня 2025 года мемарыяльны комплекс "Хатынь" наведаў Павел Алегавіч Казанцаў, намеснік старшыні Мажыліса Парламента Рэспублікі Казахстан. Ён прыбыў у Беларусь у якасці міжнароднага назіральніка на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі і, нягледзячы на шчыльны графік, знайшоў час наведаць гэтае святое месца, каб ушанаваць памяць ахвяр трагедыі.