Мемарыялы
Государственный мемориальный комплекс
ХАТЫНЬ
rectangle rectangle-mobile

Наша жыццё

Дабрачынная акцыя "Ад усёй душы"

09.01.2026

14 студзеня 2026 года, у рамках навагодняй дабрачыннай акцыі "Ад усёй душы" і акцыі "Музей адкрыты для вас!" ДУ "Дзяржаўны мемарыяльны комплекс "Хатынь" запрашае грамадзян пенсійнага ўзросту бясплатна наведаць музей.

Дарагія сябры! Віншуем вас з надыходзячым Новым годам!

31.12.2025

Навагоднія святы – гэта асаблівы час для кожнага з нас, час, калі мы будуем планы на будучыню, час, калі мы падводзім вынікі, час, калі мы сустракаемся ў коле самых блізкіх нам людзей.

Незаменная страта

28.12.2025

23 снежня 2025 года пайшоў з жыцця выбітны савецкі і беларускі скульптар, архітэктар, лаўрэат Ленінскай прэміі і прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Валянцін Паўлавіч Занковіч.

Апошняя Літургія адыходзячага года

28.12.2025

27 снежня 2025 года ў храме Раства Прасвятой Багародзіцы, размешчаным на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу "Хатынь", адбылася апошняя Літургія адыходзячага года.

23 снежня 2025 года ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прайшла міжнародная канферэнцыя, прысвечаная 80-годдзю Вялікай Перамогі

24.12.2025

У канферэнцыі прынялі ўдзел вядучыя спецыялісты, прадстаўнікі буйных музеяў Беларусі і Расіі, эксперты ў галіне культурнай спадчыны і мемарыяльнай работы, а таксама студэнты ВНУ, каледжаў і патрыятычных арганізацый. У рамках мерапрыемства супрацоўнікі мемарыяльнага комплексу "Хатынь" абмяняліся вопытам з калегамі.

left
right

Дэлегацыя з Султаната Аман наведала мемарыяльны комплекс "Хатынь"

24.12.2025

У рамках афіцыйнага візіту ў Рэспубліку Беларусь у Мемарыяльным комплексе "Хатынь2 пабывала высокапастаўленая дэлегацыя з Султаната Аман на чале з прынцэсай Амана і вiдным дзеячам у сферы адукацыі Муна бінт Фахд аль Сайд.

Памяць ахвяр генацыду: размова без права на забыццё

10.12.2025

9 снежня 2025 года ў мемарыяльным комплексе "Хатынь" прайшоў семінар-практыкум з удзелам супрацоўнікаў мемарыяла і Дзяржынскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея. Мерапрыемства было прымеркавана да Міжнароднага дня памяці ахвяр генацыду - дня, закліканага нагадваць аб трагедыях, перажытых чалавецтвам, і неабходнасці недапушчэння іх у будучыні.

Круглы стол, прысвечаны Міжнароднаму дню памяці ахвяр генацыду

09.12.2025

6 снежня 2025 года ў мемарыяльным комплексе "Хатынь" прайшоў круглы стол, прысвечаны Міжнароднаму дню памяці ахвяр генацыду. У мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі ДМК "Хатынь" і Лідскага гісторыка-мастацкага музея.

Студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта замежных моў наведалі комплекс "Хатынь"

05.12.2025

4 снежня 2025 года група студэнтаў выпускнога курса перакладчыцкага факультэта БДУ на чале з дэканам Рабцэвіч Ірынай Аркадзьеўнай наведала мемарыяльны комплекс "Хатынь". Мэтай візіту стала знаёмства з работай комплексу ў кантэксце прафесійнага вызначэння будучых маладых спецыялістаў і пашырэння прафесійных ведаў.

Акцыя "Тыдзень культуры"

02.12.2025

З 3 па 7 снежня 2025 года ў рамках рэспубліканскай акцыі да Дня інвалідаў мемарыяльныя комплексы "Хатынь" і "Курган Славы" прапануюць бясплатныя экскурсіі для людзей з інваліднасцю па тэрыторыі і музейнай экспазіцыі.

Семінар дырэктараў музеяў Мінскай вобласці ў "Хатыні" і на "Кургане Славы"

28.11.2025

25 лістапада 2025 года адбыўся абласны семінар дырэктараў дзяржаўных музеяў Мінскай вобласці "Экспазіцыйна-выставачная і культурна-асветніцкая дзейнасць музеяў: форма, падыходы, метады".

"Хатынь" на III Форуме Саюзнай дзяржавы "Расія і Беларусь: агульная гісторыя, агульны лёс"

14.11.2025

З 12 па 15 лістапада 2025 года ў Мінску праходзіць III Форум Саюзнай дзяржавы "Расія і Беларусь: агульная гісторыя, агульны лёс". Арганізатарамі гэтага міжнароднага мерапрыемства выступілі Інстытут гісторыі НАН Беларусі, Цэнтр міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства асветы Расійскай Федэрацыі, фонд "Гістарычная памяць" пры падтрымцы Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.

Дзіцячы боль вайны: юныя акцёры фільма "Група крыві" ў "Хатыні"

12.11.2025

Восеньскія канікулы сталі часам, калі юныя наведвальнікі з розных рэгіёнаў Беларусі і Расіі прыйшлі дакрануцца да гісторыі, успомніць пра лёсы дзяцей і дарослых, якія сталі ахвярамі нацысцкай палітыкі і гвалту ў часы Вялікай Айчыннай вайны.