У рамках афіцыйнага візіту ў Рэспубліку Беларусь у Мемарыяльным комплексе "Хатынь2 пабывала высокапастаўленая дэлегацыя з Султаната Аман на чале з прынцэсай Амана і вiдным дзеячам у сферы адукацыі Муна бінт Фахд аль Сайд.
9 снежня 2025 года ў мемарыяльным комплексе "Хатынь" прайшоў семінар-практыкум з удзелам супрацоўнікаў мемарыяла і Дзяржынскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея. Мерапрыемства было прымеркавана да Міжнароднага дня памяці ахвяр генацыду - дня, закліканага нагадваць аб трагедыях, перажытых чалавецтвам, і неабходнасці недапушчэння іх у будучыні.
6 снежня 2025 года ў мемарыяльным комплексе "Хатынь" прайшоў круглы стол, прысвечаны Міжнароднаму дню памяці ахвяр генацыду. У мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі ДМК "Хатынь" і Лідскага гісторыка-мастацкага музея.
4 снежня 2025 года група студэнтаў выпускнога курса перакладчыцкага факультэта БДУ на чале з дэканам Рабцэвіч Ірынай Аркадзьеўнай наведала мемарыяльны комплекс "Хатынь". Мэтай візіту стала знаёмства з работай комплексу ў кантэксце прафесійнага вызначэння будучых маладых спецыялістаў і пашырэння прафесійных ведаў.
З 3 па 7 снежня 2025 года ў рамках рэспубліканскай акцыі да Дня інвалідаў мемарыяльныя комплексы "Хатынь" і "Курган Славы" прапануюць бясплатныя экскурсіі для людзей з інваліднасцю па тэрыторыі і музейнай экспазіцыі.
25 лістапада 2025 года адбыўся абласны семінар дырэктараў дзяржаўных музеяў Мінскай вобласці "Экспазіцыйна-выставачная і культурна-асветніцкая дзейнасць музеяў: форма, падыходы, метады".
З 12 па 15 лістапада 2025 года ў Мінску праходзіць III Форум Саюзнай дзяржавы "Расія і Беларусь: агульная гісторыя, агульны лёс". Арганізатарамі гэтага міжнароднага мерапрыемства выступілі Інстытут гісторыі НАН Беларусі, Цэнтр міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства асветы Расійскай Федэрацыі, фонд "Гістарычная памяць" пры падтрымцы Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.
Восеньскія канікулы сталі часам, калі юныя наведвальнікі з розных рэгіёнаў Беларусі і Расіі прыйшлі дакрануцца да гісторыі, успомніць пра лёсы дзяцей і дарослых, якія сталі ахвярамі нацысцкай палітыкі і гвалту ў часы Вялікай Айчыннай вайны.